Навіны Навіны Руху

Блогер Юрась Навіцкі выйшаў на свабоду

Блогер Юрась Навіцкі выйшаў на свабоду

3611 Праглядаў Мінск
Прыхільнік Руху «За Свабоду» увесь тэрмін арышту 15 сутак трымаў галадоўку пратэсту. Шэсць дзён з пятнаццаці — галадаваў «на сухую».

Юрася Навіцкага вызвалілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў 3 студзеня ў 23.45. Яго сустракалі жонка Таццяна Грачанікава, а таксама Алесь Макаеў, Ганна Шапуцька, Марына Адамовіч, сябры, прыхільнікі, блогеры-фрэнды.

Юрась падчас арышту актыўна дамагаўся выканання адміністрацыяй афіцыйна зацверджаных правілаў распарадку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і абароны правоў утрыманцаў гэтай установы, прадугледжаных законам. Яго спрабавалі ізаляваць, пераводзілі з адной камеры ў іншую. Калі стан здароўся з прычыны галадоўкі пагаршаўся, мусілі выклікаць «хуткую дапамогу», адвозілі ў лякарню і ў той жа час дзівіліся яго стойкасці і непахіснасці.

Супрацоўнікі ЦІП падчас ператрусаў сканфіскавалі ў Юрася ўсе ягоныя запісы і эскізы малюнкаў, якія ён рабіў у камеры. Менавіта «акрэсцінсікя малюнкі», якія блогер размясціў у сеціве пасля адбыцця ранейшага арышту, выклікалі ў інтэрнэт-супольнасці заўважны рэзананс.

Нагадаем, суд Ленінскага раёна Мінска пакараў актывіста 15 суткамі арышту за нібыта лаянку ва ўпраўленні ўнутраных спраў (пазней у інтэрнэце з’явіўся аўдыёзапіс, што лаяліся насамрэч міліцыянты). Прыхільнік Руху адразу пасля вынясення прысуду на знак нязгоды з ім абвясціў галадоўку пратэсту. Адвакат спрабаваў абскардзіць прысуд у Мінгарсудзе, але гэта вынікаў не дало. Юрась Навіцкі мусіў адбываць несправядлівае пакаранне да канца.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны