Навіны Аналітыка

Эксперт: Беларусь у 2012-м чакаюць «разборкі» з Пуціным

Эксперт: Беларусь у 2012-м чакаюць «разборкі» з Пуціным

2554 праглядаў Масква
Прычынаю канфлікту стане свабодны рух капіталу ў межах Мытнага саюзу, магчымым вынікам — новыя гандлёвыя войны, прагназуе палітолаг Уладзімір Падгол.

Крэмль будзе дзеяць прагматычна — крок за крокам рэалізоўваючы палітыку, скіраваную на выкананне падпісаных дакументаў у межах Мытнага і Еўразійскага саюзаў. Найперш расейцы і казахі паспрабуюць скупіць прадпрыемствы і кватэры на другасным рынку жытла. «Адпаведна, Лукашэнка не дасць гэтага зрабіць. І тут узнікаюць канфлікты з Масквою», — мяркуе палітолаг.

Паводле яго, пік напружання мы будзем назіраць пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі — яны пройдуць 4 сакавіка. Высвятленне дачыненняў з Лукашэнкам распачнецца пасля таго, як Пуцін (хутчэй за ўсё, ён хоць і са скандаламі, але атрымае перамогу) «уладкуецца на сваёй прэзідэнцкай пасадзе», сказаў Падгол у інтэрв’ю на «Белсаце». Масква будзе абурацца, чаму кіраўнік нашай краіны не пускае сюды капітал. Паводле Падгола, сэнс згаданых вышэй пагадненняў — прымусіць Беларусь выконваць рынкавыя матрыцы. А гэта «пярэчыць усяму нутру Лукашэнкі».

Канфлікт можа скончыцца блакаваннем доступу беларускіх тавараў на расейскія рынкі. Пры гэтым эксперт мяркуе, што Лукашэнка не зможа супрацьстаяць у барацьбе Расеі ды Казахстану.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны