Навіны Навіны Руху

Блогер Юрась Навіцкі сустрэне Новы год за кратамі

Блогер Юрась Навіцкі сустрэне Новы год за кратамі

2382 праглядаў Мінск
У Мінскім гарадскім судзе разглядзелі скаргу Юрася Навіцкага на незаконнае затрыманне і пакаранне 15-цю суткамі за нібыта лаянку ў грамадскім месцы. Цуду не адбылося.

Суддзя Мінгарсуда Вікторыя Зайцава патлумачыла, што, паколькі ўдзельнікі працэсу не з’явіліся, яна будзе вывучаць дакументы справы самастойна і паведаміць пра вынікі па заканчэнні разгляду, ды сышла ў свой пакой. Праз некаторы час яна выйшла і заявіла, што скарга застаецца без задавальнення.

Нагадаем, некалькі дзён таму Юрась Навіцкі на знак пратэсту супраць незаконнага прысуду абвясціў сухую галадоўку. У сувязі з пагаршэннем яго стану здароўя да яго ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў выклікалі хуткую дапамогу.

Чакаецца, што Юрася Навіцкага выпусцяць на волю пасля адбыцця пакарання 3 студзеня а 23 гадзіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны