Навіны Навіны Беларусі

Масавы сыход з афіцыйнага прафсаюзу

Масавы сыход з афіцыйнага прафсаюзу

2250 Праглядаў Мікашэвічы
Каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» выйшлі з афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Прычыны — нездавальняючая работа прафкаму, нізкая заработная плата.

Каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» выйшлі з афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Прычыны — нездавальняючая работа прафкаму, нізкая заработная плата.

24 снежня з ініцыятывы гранітаздабыўцоў у Мікашэвічах адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў і будаўнікоў на чале з яго старшынёй Мікалай Зімін.

Толькі ў ходзе сустрэчы каля 200 чалавек выказалі жаданне перайсці ў незалежны прафсаюз. Зараз на «Граніце» створана першасная незалежная прафсаюзная арганізацыя, абрана кіраўніцтва выканаўчага бюро і кантрольная камісія, паведамляе газета «Інфарм-прагулка».

Усяго на «Граніце» працуе крыху менш за 3 тысячы чалавек. Гэта значыць, з афіцыйнага прафсаюза выйшаў кожны пяты работнік прадпрыемства.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны