Навіны Навіны Руху

Юрась Навіцкі абвясціў сухую галадоўку

Юрась Навіцкі абвясціў сухую галадоўку

2610 Праглядаў Мінск
Прыхільнік Руху «За Свабоду», вядомы блогер Юрась Навіцкі, які зараз адбывае арышт на Акрэсціна па сфабрыкаваным абвінавачванні ў лаянцы, гэтак адчайна пратэстуе супраць незаконнага прысуду.

Юрась Навіцкі трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага пакарання пасля вынясення суддзёй Марынай Запаснік прысуду ў 15 сутак адміністратыўнага арышту. Днямі ён пачаў галадаваць «на сухую».

Як сёння паведаміла жонка актывіста Таццяна Грачанікава, Юрасю Навіцкаму выклікалі «хуткую дапамогу» і адвезлі ў лякарню, дзе зрабілі неабходныя ўколы. Паводле некаторых крыніцаў, у яго ўзніклі праблемы з сэрцам.

Адвакат Юрася Навіцкага падаў скаргу на вырак суда Ленінскага раёна ў Мінскі гарадскі суд. Разгляд справы адбудзецца 30 снежня а 10-й гадзіне па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Нагадаем, у лістападзе Юрась Навіцкі быў пакараны 12-цю суткамі арышту за тое, што фатаграфаваў міліцыянтаў, якія фільмавалі ўдзельнікаў шэсця да Лошыцкага яру. Тады міліцыянты таксама склалі рапарты, што блогер гучна лаяўся. Усе дні адбыцця пакарання Юрась тады таксама трымаў галадоўку. Спробы абскардзіць прысуд вынікаў не далі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны