Навіны Навіны Руху

Суды абкатваюць новую схему адмоваў

Суды абкатваюць новую схему адмоваў

2504 праглядаў Гродна Мінск
Суды адмаўляюць Руху «За Свабоду» нават у разглядзе скаргаў на рашэнні аб нерэгістрацыі рэгіянальных аддзяленняў. На мінулым тыдні — Мінск, сёння — Гродна. Пры гэтым выкарыстоўваецца адна схема.

У сераду, 28 снежня, кіраўнік гродзенскага абласнога аддзялення Руху Сяргей Трафімчык і юрыст Андрэй Сушко намагаліся абскардзіць адмову ў рэгістрацыі суполкі.

Аднак суддзя заявіў, што паўнамоцтвы заяўнікаў скаргі не пацверджаныя, хаця некаторы час таму скарга была прынята да разгляду.

У разглядзе скаргі сёння было адмоўлена.

Тое самае было ў Мінску, калі спачатку скаргу на нерэгістрацыю сталічнага аддзялення Руху прынялі да разгляду, а потым адмовілі ў гэтым.

У сталіцы суддзя зрабіла так паводле хадайніцтва прадстаўніка ўпраўленныя юстыцыі Мінгарвыканкаму. У Гродне ж суддзя «выправіўся» сам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны