Навіны Навіны Беларусі

ДАІ: Праз адмену «зімовага часу» стала больш ДТЗ

ДАІ: Праз адмену «зімовага часу» стала больш ДТЗ

2193 праглядаў
Дадзеныя Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі сведчаць пра тое, што колькасць ДТЗ, якія адбыліся ў ранішнія гадзіны, у апошнія месяцы 2011 павялічыліся ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі. Па словах старэйшага інспектара па асаблівых даручэннях УДАІ МУС маёра міліцыі Ганны Банадык, гэта звязана з адмовай ад пераходу на зімовы час.

Ганна Банадык 27 снежня праінфармавала аб тым, паказчык траўматызму пешаходаў у вячэрні час па параўнанні з мінулым годам застаўся нязменным. Пры гэтым яна падкрэсліла, што да канца снежня сітуацыя на дарогах стабілізавалася, перадае БелаПАН.

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі толькі за 27 снежня ў Беларусі было здзейснена 391 ДТЗ з матэрыяльным уронам. У 20 аварыях загінулі два чалавекі і яшчэ 21 чалавек атрымаў раненні.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення інспектары ДАІ затрымалі 105 кіроўцаў, а таксама прыцягнулі да адказнасці 322 кіроўцы за тое, што тыя не прапусцілі пешаходаў на пешаходным пераходзе.

Сёлета ўпершыню з 1981 года Беларусь не перайшла пры канцы кастрычніка на «зімовы час».

Людзі: Ганна Банадык 1
Тэгі: ДАІ 10

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны