Навіны Навіны Беларусі

Некалькі буйных прадпрыемстваў пойдуць на навагоднія вакацыі

Некалькі буйных прадпрыемстваў пойдуць на навагоднія вакацыі

2380 Праглядаў
Шэраг буйных беларускіх прамысловых прадпрыемстваў пойдуць на навагоднія канікулы. Аб гэтым сведчыць апытанне, праведзенае БелаПАН.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з 31 снежня па 9 студзеня не будзе працаваць «Амкадор», з 29 снежня па 4 студзеня — Мінскі маторны завод, з 31 снежня па 9 студзеня — Мінскі аўтамабільны завод, з 30 снежня па 2 студзеня — Мінскі трактарны завод, з 31 снежня па 2 студзеня БелАЗ, з 31 снежня па 9 студзеня — Мінскі завод колавых цягачоў, з 30 снежня па 2 студзеня — «Атлант».

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці, ведамства не будзе працаваць 31 і 1 студзеня, 2 студзеня — працоўны дзень.

Нагадаем, раней віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін заявіў, што дадатковых выхадных на Новы год у Беларусі не будзе з-за сітуацыі ў эканоміцы. «Мы абмяркоўвалі гэтую тэму ва ўрадзе дастаткова бурна. Прынялі рашэнне, што эканоміка, якая склалася ў нашай краіне, не дазваляе нам адпачываць па пяць і больш дзён», — сказаў ён.

Такім чынам, 2 студзеня будзе ў Беларусі першым працоўным днём у 2012 годзе.

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны