Навіны Беларусь і Свет

Што гарантуе посьпех перамоваў з уладай?

Што гарантуе посьпех перамоваў з уладай?

2249 Праглядаў Масква
24 сьнежня ў Маскве пад агульным лёзунгам «За сумленныя выбары» прайшла чарговая акцыя людзей, якія ўпэўненыя, што расейскія ўлады сфальсыфікавалі вынікі думскіх выбараў.

Удзельнікі масавай акцыі, а сёньня на яе сабралася яшчэ болей народу, чым на папярэднюю, патрабуюць неадкладных палітычных рэформаў і дэмакратызацыі жыцьця ў Расеі. Cочаць за тамтэйшымі падзеямі і ў Беларусі.

На сёньняшнім мітынгу ў Маскве былы міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын высунуў ідэю аб стварэньня сталай пляцоўкі для адкрытага дыялёгу паміж уладай і грамадзтвам. Намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у інтэрвью радыё «Свабода» сказаў, што існуюць два галоўныя складнікі пасьпяховых перамоваў як у Расеі, так і ў Беларусі:

«Па-першае, наяўнасьць рэальнай сілы, якая стаіць за кожным з бакоў перамоваў, у дадзеным выпадку за расейскай апазыцыяй. Другі момант — гэта супольныя дзеяньні і супольная пазыцыя з боку апазыцыі. І тут вельмі важна, каб палітычная апазыцыя змагла дамовіцца з грамадзянскай супольнасьцю і выступаць на адной плятформе. І тады ўжо не так важна, хто становіцца галоўным перамоўшчыкам, хто сядае за стол перамоваў з уладай. Бо наяўнасьць першых двух чыньнікаў у пэўнай ступені гарантуе посьпех такіх перамоваў».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны