Навіны Навіны Беларусі

Алесь Бяляцкі не паспеў сустрэцца з бацькам

Алесь Бяляцкі не паспеў сустрэцца з бацькам

2074 праглядаў
24 снежня на 83-м годзе жыцця памёр Бяляцкі Віктар Усцінавіч, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Дыягназ — рак лёгкага — дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту Бяляцкага. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, каб яны змаглі яшчэ паціснуць адзін адному руку, пагаварыць... развітацца пры жыцці, паведамляе Правабарончы цэнтр «Вясна».

Не ўдалося: старшыня суда Тамара Высоцкая дазвол нібыта дала, але не па форме, таму ў калоніі яго не прынялі, а ў Дэпартаменце выканання пакаранняў жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук паведамілі, што адказ на яе просьбу будзе дадзены на працягу 15 дзён...

Ці дазволяць цяпер Алесю Бяляцкаму хоць бы правесці бацьку ў апошні шлях?

Руху «За Свабоду» выказвае выказвае спачуванні Алесю Бяляцкаму і ягоным сваякам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны