Навіны Беларусь і Свет

МЗС не каментуе выкраданне беларускага дыпламата ў Венесуэле

МЗС не каментуе выкраданне беларускага дыпламата ў Венесуэле

2942 праглядаў Каракас
Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра выкраданне ў Венесуэле беларускага дыпламата. «Інфармацыя носіць закрыты характар. Па аб’ектыўных прычынах мы не будзем каментаваць гэтыя пытанні», — адзначыў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта Тэлеграфа.

Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў, што захадам па забеспячэнні бяспекі дыпламатычных прадстаўнікоў Беларусі за мяжой аддаецца найвышэйшы прыярытэт.

Між тым венесуэльскае выданне Noticiero Degital.com паведамляе, што 15 снежня каля 22:00 каля аднаго з супермаркетаў Каракаса група ўзброеных злачынцаў выкрала беларускага віцэ-консула, заблакаваўшы яго машыну двума аўтамабілямі. За вызваленне дыпламата злачынцы патрабавалі выкуп, пагражаючы ў адваротным выпадку забіць яго. У ходзе паліцэйскай аперацыі беларуса ўдалося знайсці а 02:30 у раёне Эль-Парайса ў заходняй частцы Каракаса.

Выданне таксама называе імя дыпламата — Aleksamdr Anekcahap Wkatynob Shakcahap, аднак зразумець, хто гэта — немагчыма. Па словах крыніц партала TUT.by, «у Каракасе быў выкрадзены консул амбасады Беларусі ў Венесуэле Аляксандр Шкатулаў, інцыдэнт адбыўся ў ноч з чацвярга на пятніцу». «Аляксандр Шкатулаў перажыў шок, але цяпер адчувае сябе здавальняюча», — адзначыў крыніца.

Між тым на сайце беларускага пасольства ў Венесуэле інфармацыя аб супрацоўніку амбасады Аляксандру Шкатулову адсутнічае.

Як паведамляў Тэлеграф, у лістападзе 2009 года ў Венесуэле забілі беларускага перакладчыка, які ўдзельнічаў у перамовах паміж венесуэльскім дзяржаўным нафтавым холдынгам Petroleos de Venezuela і беларускім вытворчым аб’яднаннем «Беларуснафта». Спецыяліст адмовіўся аддаваць венесуэльцам свой ноўтбук і быў імі застрэлены.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны