Навіны Навіны Беларусі

КДБ: Інцыдэнт з Femen — правакацыя

КДБ: Інцыдэнт з Femen — правакацыя

2759 Праглядаў Мінск Ельск
Інцыдэнт з актывісткамі ўкраінскай арганізацыі Femen з’яўляецца найгрубейшай правакацыяй, заявіў старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў, адказваючы на пытанні журналістаў 21 снежня ў парламенце.

«Развіваецца найгрубейшая правакацыя, характар і мэты якой трэба будзе вызначыць», — сказаў ён.

Зайцаў зазначыў, што яго людзі актывістак руху «не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася». Паводле яго слоў, яны могуць гаварыць што хочуць, гэта з’яўляецца «іх выдумкамі».

Нагадаем, 19 снежня ў Мінску тры актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава правялі перформанс каля будынка КДБ. Агаліўшыся па пояс, дзяўчаты на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners («Свабоду палітычным зняволеным» — англ.) і «Жыве Беларусь!». Гэты ж лозунг, «Жыве Беларусь!», яны скандавалі. Акцыя была прымеркавана да гадавіны разгону апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года, удзельнікі якога былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Вечарам невядомыя людзі затрымалі іх на Усходнім аўтавакзале Мінска, адкуль дзяўчаты планавалі накіравацца ў Гомель, перадае БелаПАН. Паводле слоў актывістак Femen, адразу ж пры затрыманні ў іх адабралі мабільныя тэлефоны і дакументы, затым вывезлі ў лес, дзе пагражалі і ўсяляк здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галовы зялёнкай, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру. Украінкі сцвярджаюць, што іх выкінулі з машыны голымі ў лесе, адкуль яны, блукаючы, дабраліся да найбліжэйшай вёскі Бекі і звярнуліся па дапамогу да мясцовых жыхароў.

Потым яны былі затрыманы мясцовай міліцыяй і дастаўлены ў Ельскі РАУС на той падставе, што знаходзіліся ў памежнай зоне без дакументаў. Дзяўчат таксама вазілі на медагляд у мясцовую бальніцу.

Прыблізна а першай гадзіне ночы 21 снежня ў Ельскі РАУС прыбыў з Мінска консул Украіны. Дзяўчат дэпартавалі на радзіму праз пункт пропуску «Новая Рудня». Зараз яны знаходзяцца ва Украіне.

Увесь учарашні дзень прадстаўнікі КДБ адмаўляліся каментаваць сітуацыю з затрыманнем украінак.

_______________________________________

Актывісткі Femen: Нам не задавалі пытанняў, толькі пагражалі, што заб’юць

Людзі: Вадзім Зайцаў 3
Тэгі: КДБ 77

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны