Навіны Навіны Беларусі

У беларусаў не будзе дадатковых выходных на Новы год з-за крызісу

У беларусаў не будзе дадатковых выходных на Новы год з-за крызісу

3814 Праглядаў
Віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, выступаючы ў парламенце, патлумачыў, чаму 2 студзеня 2012 года, у панядзелак, беларусы павінны выйсці на працу.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, Калінін прызнаўся, што гэтая тэма ва ўрадзе абмяркоўвалася досыць бурна. І там прынялі рашэнне, што цяперашні стан эканомікі не дазваляе адпачываць шмат.

Таму, па словах Калініна, было прынята такое рашэнне: «Як склалася па календары і як трапляюць святы, так іх і святкаваць».

«З 31 снежня на 1 студзеня сустрэнем Новы год, у нас ёсць магчымасць нармальна адпачыць, а 2-га — на працу», — заявіў раней іншы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны