Навіны Навіны Беларусі

Зомбі на мінскіх вуліцах

Зомбі на мінскіх вуліцах

3899 Праглядаў Мінск
19 снежня актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Ліхавід перажыў дэжа вю — ён зноў быў затрыманы, як і год таму, падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў-2010. На акцыю да гадавіны Плошчы хлопец выйшаў разам з маці — і яны разам апынуліся ў пастарунку.

Алена Ліхавід атрымала траўмы галавы і рукі. У Мікіты — сінякі, парваная куртка. Але Алена Ліхавід, як і яе сын, калі распавядаў пра зняволенне ў калоніі, асабліва не хоча засяроджвацца на сабе — на нейкім геройстве ці пакутніцтве.

«Журналісты па гарачых слядах перабольшылі наконт таго, як мне дасталося. Вось каля Чырвонага касцёла сапраўды затрымлівалі жорстка», — кажа спадарыня Алена.

Наогул жа дзеянні асобаў у цывільным Алена Ліхавід называе «вельмі жорсткім прэвентыўным хапуном». На ейнае ўражанне, тыя, хто яго чыніў, былі «нібы замбаваныя».

«Іх быццам бы перад гэтым нацкавалі на адлоў людзей. Менавіта на адлоў. Бо гаворка пра нейкія правілы пра затрыманнях не вядзецца. На тварах — ніякіх эмоцый, апрача, бадай, задавальнення ад таго, што яны робяць. Будзе загад учапіцца ў горла — учэпяцца, не зважаючы, хто перад імі — старыя, жанчыны, дзеці. Я ўжо не кажу пра іхнія слоўныя абароты — шмат што, напрыклад, пра сябе пачула», — кажа Алена Ліхавід.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны