Навіны Беларусь і Свет

Femen збіраюцца пагаліць пасла Беларусі ва Ўкраіне

Femen збіраюцца пагаліць пасла Беларусі ва Ўкраіне

2805 Праглядаў Мінск
Зніклыя пасля акцыі на прыступках КДБ Беларусі дзяўчаты з руху Femen знайшліся. Збітых і паголеных іх выкінулі ля вёсцы Бекі, што ў Гомельскай вобласці.

Лідарка руху «Femen» Ганна Гуцол заяўляе, што арганізацыя абураная дзеяннямі ўладаў Беларусі.

«Мы будзем патрабаваць дэпартацыі пасла Беларусі ва Украіне. Калі ён да заўтра не ўбярэцца, то мы самі завязем яго ў лес, паголім і там жа закапаем», — эмацыйна заявіла спадарыня Гуцол.

Праз суткі на сувязь выйшла адна з трох зніклых актывістак — Іна Шаўчэнка. Яна паведаміла, што дзяўчат затрымалі ўчора на мінскім вакзале працаўнікі міліцыі ды КДБ. Ім завязалі вочы і цягам ночы вазілі ў аўтобусе, завезлі ў лес, аблілі алеем, застаўлялі распранацца, пагражалі падпаліць. Пасля абрэзалі валасы нажом. Усё гэта бравыя чэкісты здымалі на камеру. Дзяўчат выкінулі ў лесе голымі без дакументаў. У вёску Бекі Ельскага раёну Гомельскай вобласці яны дабраліся пешшу.

Зараз працаўнікі ўкраінскага МЗС прадпрымаюць захады, каб дапамагчы суайчынніцам.

Прэс-сакратар украінскай амбасады Аляксей Емяльяненка паведаміў «Белсату», што што яны звярталіся за інфармацыяй ў беларускія КДБ і МУС. Аднак, па словах Аляксея Емяльяненка, тут «ёсць свае нюансы працы» — сілавыя ведамствы абавязаны адказаць на запыт амбасады на працягу 2-х дзён. Гэты тэрмін яшчэ не выйшаў, зазначае дыпламат.

Нагадаем, учора тры дзяўчыны з украінскага жаночага руху «Femen» зладзілі акцыю каля будынку КДБ у Мінску. Аголеныя, з наклеенымі вусамі, яны трымалі плакаты з надпісамі «Свабоду палітычным вязням» ды «Жыве Беларусь!». Міліцыя затрымала аператарку руху Кіцці і некалькіх незалежных журналістаў. Спачатку меркавалася, што актывісткі здолелі уцячы, аднак а 19 гадзіне яны перасталі выходзіць на сувязь.

Міністэрства замежных справаў Беларусі раней не пацвярджала факту затрымання ці арышту грамадзянак Украіны. У Дзяржаўным памежным камітэце паведамлялі, што на беларуска-ўкраінскай мяжы грамадзянак Украіны дакладна не затрымлівалі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны