Навіны Навіны Беларусі

Штраф і арышт нібыта за лаянку ў пастарунку (дапоўнена)

Штраф і арышт нібыта за лаянку ў пастарунку (дапоўнена)

4611 Праглядаў Мінск
У судзе Ленінскага раёна сталіцы адбыліся разгляды адміністратыўнай справы супраць актывіста Руху «За Свабоду» Арцёма Лявы і прыхільніка грамадскага аб’яднання Юрася Шпака-Рыжкава, якія былі затрыманыя ўвечары 19 снежня, у гадавіну Плошчы, у Серабранцы.

За дзень да суда на аснове рапартоў двух участковых інспектараў на затрыманых былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні паводле артыкула 17.1 КоАП («лаянка ў грамадскім месцы»).

З пісьмовых сведчанняў міліцыянтаў вынікала, што затрыманыя актывісты, знаходзячыся ў Ленінскім РУУС у атачэнні дзясяткаў яго супрацоўнікаў даволі працяглы час гучна лаяліся, паводзілі сябе агрэсіўна, не рэагавалі на заўвагі і просьбы міліцыянтаў спыніць бясчынствы, чым парушылі спакой і парадак ва ўпраўленні.

Абвінавачванні гучалі абсалютна ненатуральна і былі адрынутыя затрыманымі. Адзіны сведка з боку міліцыі на працэсе Арцёма Лявы не мог з упэўненасцю сказаць, як «парушальнік парадку» быў апрануты, які меў пры сабе пакунак.

Магчыма, довады міліцыянтаў не былі цалкам пераканаўчымі і для суддзі Міхаіла Хомы, які ўрэшце пакараў актывіста штрафам у 20 базавых велічынь — мінімальным з вынесеных у гэты дзень пакаранняў для затрыманых па палітычных матывах.

Іншы суддзя Марына Запаснік ў той жа дзень сурова пакараў прыхільніка Руху Юрася Шпака-Рыжкава. Ён атрымаў 15 сутак арышту. І мусіць адзначаць Каляды і Новы год за кратамі. Суддзя таксама адмовіўся далучаць да справы аўдыёзапісы, якія маглі засведчыць невінаватасць Юрася.

Варта адзначыць, што ў гэты дзень разгляды адміністратыўных спраў, ініцыяваных па палітычных матывах, праходзілі ў даволі жорсткіх умовах: міліцыянты не пускалі сваякоў у залю паседжання, праваабаронцам не давалі інфармацыю датычына працэсаў над затрыманымі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны