Навіны Навіны Беларусі

Большасць затрыманых 19 снежня будуць судзіць

Большасць затрыманых 19 снежня будуць судзіць

2544 праглядаў Мінск
Сёння адбудуцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня. Гэта прыкладна 40 чалавек, якіх даставілі ў РАУС Маскоўскага раёну Менску.

«На ўсіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вызвалілі толькі траіх няпоўнагадовых», — распавяла «Белсату» прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка. Паводле ейнай інфармацыі, працэс над затрыманымі адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёну.

Паводле «Вясны», затрыманых падчас сённяшняй акцыі таксама прывозілі ў РАУС Цэнтральнага раёну. Усяго каля 12 чалавек, усіх іх пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў вызвалілі без складання пратаколаў. «Не атрымалася толькі высветліць, ці выйшаў на волю былы палітязень Васіль Парфянкоў», — кажа Наста Лойка.

З Цэнтральнага РАУСу на волю выйшлі Мікіта Ліхавід і ягоная маці Алена. Жанчыне вельмі дасталася пры затрыманні — ёй пашкодзілі руку, да таго ж моцна стукнулі па галаве.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны