Навіны Навіны Беларусі

Палітвязень Аўтуховіч зрабіў спробу суіцыду?

Палітвязень Аўтуховіч зрабіў спробу суіцыду?

2200 Праглядаў Івацэвічы
Радыё «Свабода» паведамляе, што атрымала СМС з Івацэвіцкай калёніі № 5 з паведамленьнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыцьцё — ускрыў сабе вены:

«Мы ня можам спраўдзіць гэтую інфармацыю з-за рэжыму поўнай закрытасьці вакол палітвязьня. Але мы ведаем, што Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе, калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрыманьня яго ў турме.

У СМС з калёніі таксама паведамляецца, што цяпер палітвязьню робяць перавязкі, што ён пачаў есьці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру».

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны