Навіны Навіны Беларусі

Пачаўся збор сродкаў для выплаты шкоды па справе Бяляцкага

Пачаўся збор сродкаў для выплаты шкоды па справе Бяляцкага

2951 прагляд
Беларускія праваабаронцы распачалі кампанію па зборы сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці «шкоды, нанесенай злачынствам». Пра гэта прадстаўнікі праваабарончых арганізацый абвясцілі на адмысловай прэс-канферэнцыі, паведамляе Правабарончы цэнтр «Вясна».

У прэс-канферэнцыі ўзялі ўдзел: старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак, намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Сумма, якую, згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна 90 тысячаў долараў). Праваабаронцы звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што Алесь Бяляцкі не прызнае сваю віну, а беларуская і міжнародная праваабарончая супольнасць разглядаюць прысуд старшыні «Вясны» як палітычны.

Як адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, «вельмі небяспечна, калі мы, баронячы нашыя правы, увесь час апелюем да замежжа, калі спадзяемся, што, вось, яны нам дапамогуць. Гэта важная і патрэбная дапамога. Але найбольш важна — падтрымка адзін аднога тут, салідарнасьць унутры краіны. І такія прыклады ёсць. Асабліва гэтая салідарнасць праявілася ў 2010 годзе — такой хвалі да гэтага не было. Я заклікаю ўсіх сумленных людзей праявіць гэтую салідарнасць».

------------------------------

Грошы ў любым памеры могуць быць пералічаныя на рахунак, адкрыты на імя жонкі Алеся Бяляцкага:

Філіял № 529 «Белсвязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», код банка 720,

№ банкавага ўкладу: 01053568

від плацяжа: ахвяраванне (альбо дабраахвотны плацеж)

Атрымальнік плацяжа: Пінчук Наталля Сяргееўна.

Увага! Грошы могуць пералічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У далейшым сродкі будуць накіраваны на адпаведны дзяржаўны рахунак.

Правабаронцы дадаюць: «Шаноўныя грамадзяне, мы просім кожнага пералічыць любую магчымую для Вас суму грошай у якасці ахвяравання праз аддзяленні банкаў, а арыгінал квітанцыі даслаць на адрас: 220012 г. Мінск, пр. Незалежнасці, д.78а, кв.48. Таксама з намі можна звязацца па тэлефоне +375 17 3310844 ці праз электронную скрыню viasna@spring96.org».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны