Навіны Беларусь і Свет

Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін «Усходняга партнёрства»

Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін «Усходняга партнёрства»

1331 прагляд
Новаствораны Індэкс еўрапейскай інтэграцыі для краін «Усходняга партнёрства» будзе адсочваць штогадовы прагрэс у краінах «Усходняга партнёрства» (УП) — у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Ён будзе прадстаўляць кампаратыўную карціну працэсаў еўрапейскай інтэграцыі ў краінах УП і ў розных сектарах гаспадаркі.

Індэкс быў распрацаваны незалежнымі экспертамі грамадзянскай супольнасці, якія выступаюць за прасоўванне рэформ у еўрапейскай інтэграцыі. Ён падрыхтаваны і рэалізуецца Міжнародным фондам «Відродження» (IRF) у партнёрстве з Фондам «Адкрытае грамадства» (OSF) і экспертамі з аналітычных цэнтраў і інстытутаў у краінах Усходняга партнёрства і ЕС. Усяго ў праграме ўзялі ўдзел больш за 30 экспертаў з краін «Усходняга партнёрства» і Еўрапейскага Саюза.

Індэкс еўрапейскай інтэграцыі — гэта інструмент маніторынгу, які прызначаны таксама для дапамогі ўстановам ЕС прымяняць прынцып «большае за большае» і «меншае за меншае», які быў абвешчаны Еўрапейскім Саюзам у маі гэтага года. Хоць ЕС і незалежныя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці прадастаўляюць мноства рэгулярных даследванняў прагрэсу ў еўрапейскай інтэграцыі ў краінах УП, няшмат з іх параўноваюць прагрэс паміж гэтымі краінамі, а менавіта на гэта накіраваны Індэкс у першую чаргу.

Індэкс уключае тры накірункі, якія затым разбіваюцца на раздзелы, катэгорыі, падкатэгорыі і артыкулы:

I. Узаемасувязь / Падабенства

Палітычны дыялог і супрацоўніцтва паміж Агульнай знешняй палітыкай і палітыкай бяспекі (CFSP) і Еўрапейскай палітыкай бяспекі і абароны (ESDP)

Гандаль і эканамічная інтэграцыя

Свабода, бяспека і правасуддзе

Энергетыка і транспарт

Адукацыя і кантакты паміж людзьмі

Падтрымка ЕС

II. Збліжэнне

Дэмакратыя

Вяршэнства права

Якасць кіравання

Рынкавая эканоміка

Свабода, бяспека і правасуддзе

Энергетыка і транспарт

Адукацыя і кантакты паміж людзьмі

III. Кіраванне еўрапейскай інтэграцыяй

Каардынацыйны механізм

Прававое збліжэнне

Задзейнічанасць грамадзянскай супольнасці

Каардынацыя знешняй дапамогі

Міжнародний фонд «Відродження» (пераклад — «ЕўраБеларусь»)

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны