Навіны Навіны Беларусі

Канавалаў прашэння аб памілаванні не падаў

Канавалаў прашэння аб памілаванні не падаў

2259 Праглядаў Мінск
З двух асуджаных у межах справы аб тэракце ў мінскім метро прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта падаў толькі Уладзіслаў Кавалёў, паведаміў 14 снежня журналістам намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.

Паводле яго, наглядных скаргаў ад удзельнікаў працэсу не паступала. Стук паведаміў, што Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў утрымліваюцца ў СІЗА КДБ, аднак ён не ведае, у адзіночных камерах ці не. «Але павінны ў адзіночных», — падкрэсліў Стук.

Ён заявіў, што на ноч асуджаных да ложкаў ніхто не прыкоўвае. Прынятыя ў дачыненні іх меры бяспекі скіраваныя на тое, каб яны з сабой нічога не зрабілі, перадае «Белсат».

Стук паведаміў, што прысуд супрацоўніку міліцыі, па віне якога ў базе звестак не аказалася адбіткаў пальцаў Канавалава, яшчэ не абвешчаны, судовы працэс працягваецца. Падсуднага будуць этапаваць у Мінск для допытаў, бо большасць сведак жыве менавіта ў сталіцы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны