Навіны Навіны Беларусі

Адвакат Мікіты Ліхавіда атрымала ўзнагароду ад праваабаронцаў

Адвакат Мікіты Ліхавіда атрымала ўзнагароду ад праваабаронцаў

2746 Праглядаў
13 снежня ў офісе праваабарончага цэнтра «Вясна» абвясцілі імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначалі за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Пераможцы ў дадзеных намінацыях вызначаны прадстаўнікамі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі.

Праваабаронцам года быў названы Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», піша «Наша ніва».

У намінацыі «Адвакат года» і «Журналіст года» ў гэтым годзе былі вызначаныя па два пераможцы. У першай намінацыі былі названыя адвакаткі Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна, якая абараняла асуджанага за Плошчу актыівста Руху «За Свабоду» Мікіту Ліхавіда. У другой — фотакарэспандэнты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.

Конкурс быў заснаваны «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова. Сёлета кандыдатуры пераможцаў «Праваабарончы альянс» вызначаў супольна з іншымі праваабарончымі арганізацыямі краіны і пры ўдзеле Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны