Навіны Навіны Руху

Беларускія падарункі для прэзідэнта Чэхіі

Беларускія падарункі для прэзідэнта Чэхіі

4742 праглядаў Уроцлаў
Кіраўнікі Еўраклубаў, створаных Рухам за «Свабоду», падчас сваёй адукацыйна-азнаямляльнай паездкі ва Ўроцлаў сустрэліся там сёння з прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Клаўсам.

Сустрэча адбылася падчас ушанавання ў мясцовым касцёле памяці ахвяраў ваеннага становішча ў Польшы (13 снежня — 30 гадоў, як яно было абвешчана).

Рухаўцы падарылі Клаўсу бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», падзякавалі за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці з боку ягонай краіны, а таксама перадалі спіс палітвязняў з адрасамі месцаў зняволення, каб чэшскі прэзідэнт мог даслаць ім калядныя і навагоднія віншаванні. Той узяў спіс, сказаўшы, што выступае за вольную Беларусь.

У мерапрыемстве браў удзел мэр Уроцлава, з якім днямі каардынатары Еўрапейскіх клубаў будуць мець асобную сустрэчу. Таксама ў іхніх планах спатканне з ўроцлаўскім кардыналам.

Дарадца старшыні Руху Алесь Лагвінец уручуе чэшскаму прэзідэнту беларускую сімволіку

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Еўрапейскія клубы

Апошнія навіны