Навіны Навіны Беларусі

Прыхільнік Руху, каб абараніць свой гонар, гатовы прайсці ўсе судовыя інстанцыі

Прыхільнік Руху, каб абараніць свой гонар, гатовы прайсці ўсе судовыя інстанцыі

2288 Праглядаў Мінск
Адвакат Юрася Навіцкага падаў скаргу ў Вярхоўны суд на судовыя рашэнні па справе аб адміністратыўным парушэнні. Актывіста прызналі вінаватым у публічнай лаянцы падчас правядзення шэсця да Лошыцкага крыжа 6-га лістапада і пакаралі 12-суткавым арыштам.

Прыхільнік Руху «За Свабоду», вядомы блогер Юрась Навіцкі настойвае на сваёй поўнай рэабілітацыі. Ён даводзіў суддзі Ленінскага раёна, а потым (пры разглядзе скаргі на прысуд) і суддзі Мінска, што ўвогуле не ўжывае ненарматыўную лексіку, а тым больш гэта для яго недапушчальна на месцы, дзе сталінскімі катамі былі расстраляныя тысячы беларусаў, бо такія паводзіны абражаюць памяць нявінных ахвяраў.

Суду не былі прадстаўленыя пераканаўчыя доказы хуліганскіх паводзінаў Юрася Навіцкага (не было знойдзена людзей, якіх нібыта аблаяў Юрась, не было сведчанняў лаянкі, акрамя напісаных нібыта пад капірку рапартаў двух супрацоўнікаў міліцыі). Тым не менш, суддзя Ленінскага раёна Міхал Хома палічыў віну актывіста даказанай і пакараў яго 12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту. Суддзя Мінгарсуда Ўладзімір Карноў пакінуў прысуд без зменаў.

Адвакат таксама звяртае ўвагу Вярхоўнага суду, што падчас разгляду справы Юрася Навіцкага судом Ленінскага раёна было парушана права актывіста на абарону, бо яму не далі магчымасць скарыстацца паслугамі адваката.

У сувязі з тым, што віну актывіста нельга лічыць даказанай (а ўсе сумневы мусяць трактавацца на карысць абвінавачванага), а таксама зважаючы, што актывісту не дазволілі скарыстацца правам на абарону, адвакат просіць старшыню Вярхоўнага суда адмяніць пастановы суда Ленінскага раёна ад 8.11.2011г. і Мінскага суда ад 25.11.2011г. і спыніць адміністратыўную справу.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны