Навіны Беларусь і Свет

Алеся Міхалевіча вызвалялі на ўзроўні МЗС Польшчы

Алеся Міхалевіча вызвалялі на ўзроўні МЗС Польшчы

2846 Праглядаў Варшава Лондан
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў журналістам, што асабіста загадаў свайму намесьніку заняцца справай затрыманьня Міхалевіча на варшаўскім лётнішчы.

«На мой загад на лётнішча асабіста накіраваўся віцэ-міністар замежных справаў спадар Станоўскі. Пасьля нашага ўмяшальніцтва пракуратура прыняла рашэньне адпусьціць спадара Міхалевіча».

Паводле былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта, МЗС Польшчы за свае сродкі набыў яму білет да Лёндану, бо праз затрыманьне Алесь Міхалевіч спазьніўся на папярэдні самалёт, перадае радыё «Свабода».

Між тым учора ж у МЗС Польшчы міністар Радаслаў Сікорскі ўручыў першую ўзнагароду "Pro Dignitate Humana«Алесю Бяляцкаму за «выбітны ўдзел і непахісную пазыцыю ў справе абароны правоў чалавека ды чалавечых каштоўнасьцяў».

За спадара Бяляцкага ўзнагароду атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук.

Фота Польскага радыё для замежжа

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны