Навіны Навіны Беларусі

За што затрымалі намесніка кіраўніка МУС?

За што затрымалі намесніка кіраўніка МУС?

2781 прагляд Крупкі
Беларускія СМІ паведамілі пра затрыманне, прычым яшчэ на мінулым тыдні, намесніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня. Праўда, версій наконт таго, у чым ён абвінавачваецца, пакуль не выказваецца.

Ні ў самым МУС, ні ў КДБ гэтую інфармацыю не каментуюць. Між тым, журналісты да Полудня датэлефанавацца не змаглі — яго тэлефон недаступны, што ўскосна пацвердзіла тое, што няма дыму без агню.

І вось Генеральная пракуратура паведаміла, што распачала крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да Полудня. Створана следчая група і праводзіцца расследаванне

Яўген Полудзень вядомы тым, што прадстаўляў увосень Палаце прадстаўнікоў рэпрэсіўны законапраект аб масавых акцыях і апраўдваў брутальныя дзеянні міліцыі ў Крупках падчас спецрэйду.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны