Навіны Навіны Беларусі

Алесь Бяляцкі: Не бойцеся — і гэтага хопіць

Алесь Бяляцкі: Не бойцеся — і гэтага хопіць

2001 прагляд Жодзіна
Ад асуджанага да чатырох з паловаў гадоў пазбаўлення волі Алеся Бяляцкага прыйшоў ліст, напісаны праваабаронцам 30 лістапада — ужо пасля вынясення прысуду, але яшчэ да пераводу з турмы на Валадарскага ў Жодзіна, паведамілі ў Праваабарончым цэнтры «Вясна»..

Пасля судовага працэсу ён паціху пачаў вяртацца да сваіх звычыйных заняткаў — англійскай мовы, чытання і адпісвання на лісты, якіх без адказу накапілася даволі шмат. Пачувае сябе палітвязень даволі спакойна, чаго моцна жадае і ўсім сваім калегам.

Алесь упэўнены, што той бруд, які вылілі на яго афіцыйныя СМІ, сплыў і не запэцкаў яго, а вось магутная салідарнасць розных знаёмых і незнаёмых людзей моцна падтрымлівала: «Такое адчуванне, што гэты суд быў патрэбны, каб спраўдзіць і праверыць — ці тое мы рабілі ўсе гэтыя 15 гадоў. А на 10 снежня мне для ўсіх хочацца паўтарыць, для ўсіх: „Ня бойцеся!“ Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал ІІ, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але і гэтага хапіла».

Нагадаем, 10 снежня — Міжнародны дзень правоў чалавека.

Таксама Алесь Бяляцкі піша, што рыхтуецца да этапу, а паколькі Беларусь маленькая краіна, то далёка не звязуць. Палітвязень дасылае ўсім прыхільнікам гарачае прывітанне і падзяку: «У мяне такое адчуванне, асабліва пасля таго, як на судзе шмат каго пабачыў, што я ўвесь гэты час быў з вамі...»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны