Навіны Беларусь і Свет

Выратаваць еўра

Выратаваць еўра

2418 Праглядаў Брусэль Марсэль
Прыбыўшы сёння ў Марсель для ўдзелу ў кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі, старшыня Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэль Барозу даў каментар наконт маючага адбыцца пасяджэння Еўрапейскага Савета.

Ён, у прыватнасці, як паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, сказаў: "Сустрэча на вышэйшым узроўні, якая пачнецца сёння ўвечары ў Бруселі, сапраўды з'яўляецца вырашальнай. Я чакаю, што ўсе кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў прыедуць не для таго, каб сказаць, што яны не могуць рабіць, а для таго, каб сказаць, што яны зробяць для Еўропы. Увесь свет назірае за намі. І свет чакае ад нас еўрапейскіх рашэнняў. У аснове гэтага крызісу ляжыць праблема даверу і надзейнасці. Менавіта таму Еўрапейская Камісія выступае за вялікую канвергенцыю, вялікую дысцыпліну. Надзвычайна важна, каб мы ўсе разам, увесь Еўрапейскі Саюз, паказалі, што еўра не падлягае перагляду і што мы ўсё падтрымліваем еўра. І я веру, што гэта магчыма. Мой зварот, мой настойлівы заклік да ўсіх кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў - паказаць гэтую прыхільнасць нашай агульнай валюце. Я думаю, што гэта неабходна, а лідарства заключаецца ў тым, каб зрабіць магчымым тое, што неабходна".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны