Навіны Навіны Беларусі

Чаму зноў вырасла стаўка рэфінансавання?

Чаму зноў вырасла стаўка рэфінансавання?

4328 Праглядаў
Нацыянальны банк зноў павышае стаўку рефінансавання — з 12 снежня яна будзе роўная 45% гадавых. Адначасова павялічваюцца працэнтныя стаўкі па аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў да 70% гадавых.

Як сказалі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, «далейшае ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі абумоўлена неабходнасцю замацавання пазітыўных тэндэнцый у плацёжным балансе і на валютным рынку краіны».

Акрамя таго, «дадзеная мера дасць магчымасць знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні ў эканоміцы, што стане дадатковым фактарам абмежаванні тэмпаў росту коштаў».

Стаўка рэфінансавання павышалася з пачатку года больш за дзясятак разоў — з узроўню 10,5%. Гэта значыць, яна вырасла ў 4,5 раза.

Адзначым, што ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год было прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8-10% гадавых

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны