Навіны Навіны Беларусі

У мінскае метро вяртаюць беларускую мову

У мінскае метро вяртаюць беларускую мову

2489 Праглядаў Мінск
Гэта адбылося пасля зваротаў грамадзян.

Інфармацыя пра тое, што ў метро русіфікавалі аб’яву, якая заклікала саступаць месца цяжарным і людзям сталага веку, выклікала ў інтэрнэце гарачае абмеркаванне. Абураныя звужэннем сферы ўжытку мовы інтэрнэт-карыстальнікі прапанавалі збіраць подпісы за вяртанне беларускамоўнай сацыяльнай рэкламы.

Людзі скіроўвалі і індывідуальныя пісьмовыя звароты да кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна. «Мы атрымалі некалькі зваротаў ад грамадзян, — распавёў „Нашай ніве“ начальнік электрадэпо „Маскоўскае“ Андрэй Міхайлоўскі. — Кіраўніцтва разгледзела іх, і было вырашана гэтыя звароты задаволіць. Таму зараз ролік перазапісваюць жаночым голасам, але па-беларуску. У метро вы зможаце яго пачуць праз тыдзень ці два — пакуль ролік будзе гатовы, і пакуль мы распаўсюдзім фанаграму. Мы заўжды прыслухоўваемся да меркаванняў грамадзян».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны