Навіны Навіны Беларусі

Кошты на бензін у Беларусі ўздымаюць да ўзроўню расійскіх

Кошты на бензін у Беларусі ўздымаюць да ўзроўню расійскіх

2467 Праглядаў
Канцэрнам «Белнафтахім» з 3 снежня зацверджаны новыя цэны на бензін і дызельнае паліва на аўтазапраўках. Яны павялічыліся ў сярэднім на 10%. Гэта 11-е па ліку падаражанне ў гэтым годзе.

Цяпер кіроўцам прыйдзецца плаціць за 1 літр:

бензіну Нармаль-80 — 5400 рублёў,
бензіну АІ-92 — 5700 рублёў,
бензіну АІ-95 — 6100 рублёў,
дызельнага паліва — 6300 рублёў,
дызельнага паліва «Арктыка» — 7100.

Перагляд коштаў, як кажуць у «Белнафтахіме», адбыўся «ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў».

У канцэрне адзначаюць, што цэны на бензін і дызпаліва пасля чарговага падаражання ўсё роўна застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 20-30%. Такі каментар варта трактаваць так, што гэта было не апошняе падаражанне, пішуць «Мы».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны