Навіны Навіны Беларусі

У конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» перамог Крычаў

У конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» перамог Крычаў

3594 праглядаў Вільнюс Крычаў
3 снежня ў віленскім Беларускім Доме правоў чалавека (Latako, 3) адбылася фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». Ён быў арганізаваны ініцыятыўнай групай па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (Чэхія) і Руху «За Свабоду».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцамі за гэты час станавіліся: каманды Ждановiцкай СШ, Расонскай СШ iмя П.Машэрава, Славянскай гімназіі з Бабруйску, Еўраклуба «Дзе я?» (Ліда), мінскай СШ № 207 — двойчы, «Беларускае кола» з Навагрудку.

Сёлета фінал упершыню праходзіў па-за межамі Беларусі, але ў горадзе, які зусім не чужы для беларусаў, — у старажытнай Вільні. Сёлетні конкурс быў прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы, таму большасць заданняў тычыліся краінаў-чальцоў гэтага міждзяржаўнага аб’яднання.

Вось адразу і праверце сябе: якія дзяржавы туды ўваходзяць?

Перамагла каманда СШ № 1 Крычава. Конкурс, удзельнікамі якога сталі школьнікі 15-16 год, прайшоў у некалькі этапаў — ад аратарскага спаборніцтва, прысвечанага плюсам і мінусам еўраінтэграцыі для кожнай паасобку ўзятай краіны Вышаградскай групы, да віктарыны.

Ад Руху «За Свабоду» каманда-пераможца атрымала ў якасці прызоў флэшкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны