Навіны Навіны Беларусі

Алеся Бяляцкага выправілі ў турму

Алеся Бяляцкага выправілі ў турму

2281 прагляд Мінск Жодзіна
Праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якога нібыта за нясплату падаткаў 24 лістапада асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму 1 снежня перавялі з Мінскага следчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіна.

Пра перавод выпадкова даведалася жонка праваабаронцы Наталля, якая сёння наведала СІЗА, каб напісаць заяву на перадачу рэчаў. Жодзінская турма вядомая больш жорсткім рэжымам і горшымі ўмовамі ўтрымання, адзначае Правабарончы цэнтр «Вясна».

Напісаць праваабаронцу можна на адрас: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма № 8, Бяляцкаму А. В.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны