Навіны Навіны Беларусі

«Мікіта Ліхавід. Незаконна асуджаны»

«Мікіта Ліхавід. Незаконна асуджаны»

2933 праглядаў
З 1 да 10 снежня дзесяць палітвязняў — Мікіта Ліхавід, Алег Федаркевіч, Фёдар Мірзаянаў, Дзмітрый Новік, Ілля Васілевіч, Павел Вінаградаў, Аляксандр Кіркевіч, Наста Палаженка, Віталь Мацукевіч і Аляксандр Класкоўскі, якіх асудзілі за Плошчу, у дакументальным цыкле «Краты» тэлеканала «Белсат» распавядаюць пра свае лёсы пасля арыштаў.

Першы 10-хвілінны маналог — аповtд палітвязня Мікіты Ліхавіда з Руху «За Свабоду», былога студэнта Мінскага інстытута кіравання, асуджанага ў сакавіку за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежні 2010 года на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. 9 месяцаў іх іх ён правёў за кратамі, піша «Салідарнасць».

Чаму прыйшоў на Плошчу

19 снежня я ўдзельнічаў у акцыі, таму што лічыў, лічу і буду лічыць, што нельга жыць у такой хлусні, якую спрабуюць убіць нам у галаву афіцыйныя СМІ, што мы павінны жыць бедна і радавацца малому, у той час як тыя, хто ва щладзе, будуць упівацца усімі выгодамі.

«Мікіта Ліхавід. Незаконна асуджаны»

На кожнай пераклічцы ў турме я прадстаўляўся як «Мікіта Ліхавід. Незаконна асуджаны», за гэта правёў у штрафным ізалятары 81 суткі. У памяшканні камернага тыпу яшчэ паўтара месяца. За 4 месяцы я правёў па-за ШІЗА і ПКТ 8 дзён. Мяне пазбавілі ў пакаранне ўсіх пасылак, усіх спатканняў. Схуднеў на 18 кіло за 9 месяцаў.

Аб прашэнні

Мяне прасілі напісаць прашэнне на яго імя. Я адказаў, што нічога пісаць не буду. Магу напісаць, што я пра яго думаю, але за гэта прадугледжаная яшчэ парачка артыкулаў. Як я буду пісаць прашэнне аб памілаванні на імя чалавека, які называе сябе прэзідэнтам краіны, а на самай справе з’яўляецца узурпатарам улады і злачынцам. Гэта ўсё роўна, што я напісаў бы прашэнне аб памілаванні, скажам, злодзею «у законе»...

Там з пагардай ставяцца да Лукашэнкі. Напэўна, 99% арыштантаў у Беларусі ставяцца да яго з пагардай, прыпісваюць яму ўсе магчымыя грахі, не лічаць наогул чалавекам. Нават у адміністрацыі так лічаць...

Аб сучаснай Беларусі

Сучасная Беларусь — гэта такі лядашчы стары, які сядзіць і просіць міласціну. Міма праходзяць людзі і калі яны не падаюць яму, ён пачынае лаяцца матам, таму што яны не даюць яму грошай. Як быццам яны яму што-то павінны...

У Беларусі я навучыўся любіць і ненавідзець. Я навучыўся дараваць. Я стаў такім, які я ёсць. Я не хачу нікуды з’яжджаць. Як жыццё складзецца, так складзецца, але яно будзе звязана з гэтай зямлёй.

Аб сістэме

Задача беларускай турмы — выціснуць асобу. Знішчыць яе як элемент існавання ў чалавеку, каб ён быў тупым біялагічным мясам. Каб праз год, пяць, дзесяць гадоў ты выйшаў і баяўся, каб пры кожным з’яўленні фуражкі з-за вугла чалавека пачынала трэсці ад страху.

Мяне хацелі зламаць, але зубы апынуліся дробнымі — не зламаўся. Богу так трэба было, каб я застаўся такім як ёсць...

Вось я і вось сістэма. Я ў яе выйграў. У любым раскладзе. Колькі б не прыйшлося сядзець. 3,5 года, 5,5 года. Колькі б не прыйшлося сядзець, я б выйграў. Таму што я мацнейшы за іх...

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны