Навіны Навіны Беларусі

Юрась Меляшкевіч дапытаны па справе Каліты, Семянюка і Губарэвіча

Юрась Меляшкевіч дапытаны па справе Каліты, Семянюка і Губарэвіча

3281 прагляд Мінск
Юрась Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ і кіраўнік менскага гарадского аддзяленьня Руху «За Свабоду», сёньня быў дапытаны ў Цэнтральным РАУСе г. Менска па справе фронтаўцаў ─ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча, якія падазраюцца паводле артыкула Крымінальнага Кодэксу «хуліганства зьдзейсненае групай асобаў».

Паводле Юрася Меляшкевіча, сьледчая Аксана Запасьнік парушыла Крымінальна-працэсуальны кодэкс РБ і перад допытам не зачытала ягоных правоў. Юрась адмовіўся падпісваць пратакол, у выніку чаго быў дапытаны другі раз і на руках у сьледчай аказалася два пратаколы.

«Я падпісаў першы пратакол, дзе адсутнічаў раздзел азнаямленьня мяне з маімі правамі і абавязкамі, у другім пратаколе я напісаў, што ў сувязі з тым, што сьледчая ня выканала ўсе працэсуальныя дзеяньні правільна, я даў паўторныя паказаньні. Таксама зьвярнуў увагу, што фармальнае вядзеньне следзтва ўказвае на палітычную матывацыю справы. Гэта ёсьць у пратаколе», ─ расказвае Юрась Меляшкевіч.

Як лічаць самі фігуранты справы, папярэдняе следзтва ўжо заканчваецца і ў хуткім часе справа будзе перададзеная ў пракуратуру. На гэтым тыдні праводзяцца допыты сяброў Сойму, якія былі прысутныя на паседжаньні 13 жніўня.

Прэс-служба Партыі БНФ нагадвае, што інцыдэнт здарыўся ў жніўні, ля офісу ПБНФ у Менску на вуліцы Крапоткіна 93А. Пасьля звароту аднаго служачага ў міліцыю, тром сябрам Сойму БНФ пагражае пазбаўленьне волі да шасьці гадоў паводле артыкула Крымінальнага кодэксу «Хуліганства, зьдзейсненае групай асобаў». Сярод падазраваных у справе: Максім Губарэвіч, Сяржук Семянюк і Алесь Каліта.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны