Навіны Беларусь і Свет

Беларусі паставілі ўмову для еўраінтэграцыі

Беларусі паставілі ўмову для еўраінтэграцыі

1986 Праглядаў
На прайшоўшым 28 лістапада саміце ЗША-ЕС Украіну і Беларусь заклікалі захоўваць правы чалавека, гарантаваць дэмакратычныя свабоды і мадэрнізаваць эканоміку — гэта ўмова еўрапейскай інтэграцыі.

«Мы настойваем на тым, каб улады Беларусі неадкладна вызвалілі і рэабілітавалі палітычных зняволеных і паважалі прынцыпы дэмакратыі, правы чалавека і вяршэнства закона», — гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках саміту.

Як перадаюць інфармагенцтвы, ЗША і ЕС таксама заклікалі ўкраінскія ўлады «прытрымлівацца дэмакратычных каштоўнасцей і вяршэнства закона для забеспячэння непрадузятых, празрыстых і сумленных судовых працэсаў над былымі членамі ўрада, уключаючы разгляд апеляцый Юліі Цімашэнка». У заяве гаворыцца, што Цімашэнка ў выніку павінна атрымаць права ўдзельнічаць у наступных выбарах.

Адзначым, што ЕС і ЗША збіраюцца «сумесна дзейнічаць у справе падтрымкі дэмакратыі» у рэгіёне Ўсходняй Еўропы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны