Навіны Навіны Руху

Юрась Меляшкевіч: Энергетычная бяспека з АЭС — міф

Юрась Меляшкевіч: Энергетычная бяспека з АЭС — міф

2979 Праглядаў Астравец
«Гэты праект пабудовы АЭС не паляпшае энергетычнай бяспекі Беларусі. Як вядома, мы спажываем расейскія энергарэсурсы, і будаўніцтва атамнай станцыі паводле расейскага ўзору, з прыцягненнем расейскіх інвестыцыяў, расейскіх адмыслоўцаў прывядзе да таго, што мы будзем усё ж вымушаныя шукаць альтэрнатыўных шляхоў для нашай энергетычнай сістэмы», — упэўнены эколаг, кіраўнік мінскага аддзялення Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Паводле эксперта, беларуская атамная станцыя будзе крыніцаю небяспекі для навакольнага асяроддзя і людзей. «Атамная станцыя небяспечная найперш праз адкіды, якія ўтвараюцца, і працяглы час гэтыя матэрыялы будуць захоўвацца на тэрыторыі станцыі», — падкрэсліў эколаг. Плануецца, што адпрацаванае ядравае паліва будзе скіроўвацца ў Расію на пераапрацаванне, а потым зноў вяртацца ў Беларусь на захоўванне. Пры гэтым перапрацаваныя адкіды па-ранейшаму будуць радыеактыўныя.

Меляшкевіч у інтэрв’ю «Белсату» зазначыў, што планы пабудовы АЭС без узгаднення з насельніцтвам і прылеглымі краінамі негатыўна адбіліся на стасунках Беларусі з суседзямі. «Гэта вельмі сумна, бо далей, я мяркую, мы пабачым яшчэ шмат канфліктаў на гэтай глебе, і замест таго, каб іх развязваць, урад будзе ісці шляхам ізаляцыі ды адпрэчвання міжнародных нормаў», — дадаў эксперт.

Першую беларускую АЭС маюць пабудаваць у Астравецкім раёне, на Гродзеншчыне. Крэдыт на пабудову атамнай станцыі выдае Мінску Расія — гэта $10 млрд. з выкарыстаннем грошай за дзесяць гадоў і вяртаннем цягам пятнаццаці гадоў. Будаваць АЭС будуць таксама расейцы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны