Навіны Навіны Беларусі

З мінскага аўтапарку масава звальняюцца кіроўцы

З мінскага аўтапарку масава звальняюцца кіроўцы

2327 Праглядаў Мінск
Як і будаўнікі, яны шукаюць лепшай долі ў Расіі.

Як стала вядома «Белсату», у мінскім філіяле аўтапарку № 6 адразу 34 працаўнікі маюць намер сысці з працы.

«Сярэдні заробак у нашым аўтапарку — 1,5 млн руб. Ёсць магчымасць зарабляць і 2 млн руб., але трэба працаваць звыш нормы, — распавёў адзін з кіроўцаў. — Да таго ж нас увесь час пазбаўляюць прэміяў — за спазненні адносна графіка, за дадатковы рамонт аўтобуса, хоць наўпроставай віны кіроўцы ў гэтым няма».

Са словаў суразмоўцы, ён і ягоныя калегі паспрабуюць уладкавацца на грузаперавозкі — заробкі ў гэтай сферы на 1,5–2 млн руб. вышэйшыя. «Некаторыя з’язджаюць працаваць у Расею, асабліва маладыя хлопцы, якія не так моцна прывязаныя да сям’і, — працягвае кіроўца аўтапарку № 6. — Мы неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва, каб заробкі нам паднялі. Але дырэктар сказаў, што сёлета страты прадпрыемства ў горадзе — больш за 700 млн руб. Гэта звязана з тым, што кошт праезду штучна заніжаны, а студэнтам і школьнікам наагул адмянілі плату за праезд».

Каб затраты «Менсктрансу» вярталіся, пры сённяшніх коштах на паліва праезд у сталіцы мае каштаваць 2900 руб. Дырэктар «Сталічнага транспарту і сувязі» Валерый Шкуратаў адзначае: «У нас прапісана, што акупнасць мае складаць 70 %, а 30 % — кампенсуе дзяржава. На практыцы ж усё адбываецца наадварот — толькі 30 % зарабляем мы самі, астатняе — мусіць аплачваць бюджэт. Праўда, субсідыі не заўсёды прыходзяць своечасова».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны