Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Прысуд Бяляцкаму — спроба задушыць любыя праявы салідарнасці

Губарэвіч: Прысуд Бяляцкаму — спроба задушыць любыя праявы салідарнасці

3355 Праглядаў
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч пракаментаваў жорсткі прысуд кіраўніку Правабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму.

Паводле яго словаў, «пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года адбываўся разгром апазіцыйных сіл, калі дзясяткі палітычных апанентаў Лукашэнкі былі кінутыя ў турмы. Цяпер надышла чарга праваабарончых структур».

«Алесь Бяляцкі — адзін з самых вядомых у Беларусі праваабаронцаў, якія займаліся дапамогай палітвязням, рэпрэсаваным. Пераслед яго — спроба задушыць любыя праявы салідарнасці ў нашым грамадстве», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Праваабаронца, юрыст Руху «За Свабоду» Андрэй Сушко, як і Юрась Губарэвіч, таксама прысутнічаў на судзе. Ён дадае, што судовы працэс супраць ягонага калегі Бяляцкага паказаў, што ў Беларусі «няма такой інстытуцыі, як незалежны суд».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны