— Даяркі баставалі, што заробак нізкі. Сказалі: «Даіць не будзем, пакуль заробак не павысіце». Дзяўчаты, бачна, на Маларыту выйшлі, на райвыканкам. Старшыню выклікалі і сказалі: «Што хочаш рабі, але каб заробак павысіў». На наступны дзень выклікаюць яго ў Брэст, у аблвыканкам. Прыехаў і кажа: «Вам заробак павышаны на 28 працэнтаў», — распавялі радыё «Рацыя» ў гаспадарцы.
Пасля бунту заробак даярак хаціслаўскай фермы павысіўся да 800 тысяч.