Навіны Навіны Беларусі

Навіцкі на волі пасля 12 сутак галадоўкі

Навіцкі на волі пасля 12 сутак галадоўкі

2832 праглядаў Мінск
Пасля 12 сутак арышту на волю выйшаў актывіст Руху «За Свабоду» Юрась Навіцкі. Увесь час адбывання пакарання ў турме на Акрэсціна актывіст працягваў галадоўку пратэсту, а апошнія сем дзён актывіст знаходзіўся ў турэмным карцэры.

Юрась Навіцкі быў затрыманы 6 лістапада падчас дазволенай уладамі акцыі ў Лошыцкім Яры. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве за тое, што ён фатаграфаваў удзельнікаў акцыі, а таксама міліцыянтаў у цывільным. А суддзя Ленінскага раёна беларускай сталіцы прызнаў яго вінаватым і пакаралў 12 суткамі арышту.

Увесь гэты арышт 50-гадовы актывіст Руху «За Свабоду» працягваў галадоўку пратэсту, а апошнія 7 сутак супрацоўнікі міліцыі з-за шматлікіх скаргаў вырашылі перавесці Юрася Навіцкага ў турэмны карцар, памяшканне на першым паверсе турмы на вуліцы Акрэсціна, якое фактычна не ацяпляецца і не мае дзённага асвятлення.

Увесь свой адміністрацыйны арышт Юрась Навіцкі лічыць незаконным і цяпер, пасля вызвалення, збіраецца абскарджваць як рашэнне суда, так і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, перадае радыё «Рацыя».

Ля турэмнай брамы ў пятніцу актывіста сустракала яго жонка.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны