Навіны Навіны Беларусі

Ідэя падатку для «багатых» названая апіскай

Ідэя падатку для «багатых» названая апіскай

2147 Праглядаў
Нагадаем, на гэтым тыдні Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала ва ўрад шэраг прапаноў «з мэтай пашырэння сацыяльнай абароны».

Сярод іх значылася і ўстанаўленне ў 2012 годзе спецыяльнага антыкрызіснага падатку для «багатых». Гэткімі прапаноўвалася лічыць тых, у каго даход больш за 1000 долараў у месяц, а падатак у памеры 20% браць «на аказанне падтрымкі малазабяспечаных грамадзян».

І вось афіцыйныя прафсаюзы выступілі з заявай, у якой гаворыцца, што, «безумоўна, не можа быць і гаворкі аб дадатковым падаходным падатку з даходаў, эквівалентных 1 000 долараў ЗША. Атрымаўся тэхнічны казус. Як распавялі эксперты, якія рыхтавалі матэрыял, яны сыходзілі з эканамічнай тэорыі разліку даходаў насельніцтва. Як бачым, тэорыя не заўсёды роўная практыцы».

У ФПБ прынеслі прабачэнні «за гэтую прыкрую апіску», але адзначылі, што «сама тэма выклікала вялікую цікавасць у грамадстве, тэма звышдаходаў і звышпрыбыткаў. Тэма сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных, удзел усіх у клопатах аб развіцці грамадства».

Тэгі: падатак 4

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны