Навіны Беларусь і Свет

Крызіс: патрабуюцца ворагі

Крызіс: патрабуюцца ворагі

2921 прагляд Мінск Гродна
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што афіцыйны Мінск раздзьмувае канфлікт з Варшавай, бо ў крызіс яму патрэбныя ворагі.

Нагадаем, МЗС Беларусі рэзка адрэагаваў на ўчарашнюю прэс-канферэнцыю пасла Польшчы ў Мінску Лешака Шарэпкі, падчас якой той пракаментаваў шэраг праблем у беларуска-польскіх стасунках.

«Сёння Польскія дамы належаць не дэмакратычна абранаму кіраўніцтву Саюза палякаў Беларусі, а марыянетачным прызначэнцам. Я гэта ведаю па Гродне, дзе канфлікт унутры саюза быў справакаваны мясцовымі ўладамі. Так званае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, пра якое заяўляе МЗС, заключаецца ў адстойванні правоў чалавека, спрыянні еўраінтэграцыі нашай краіны і неабыякавасці заходняга суседа да лёсу нашай незалежнасці. А тое, чаму беларусы не маюць магчымасць свабодна ездзіць у Польшчу, тлумачыцца нейкім таямнічым фонам», — кажа Мілінкевіч.

І робіць такую выснову: «Як узмацняецца крызіс, так і патрэба ў ворагах расце. А калі іх няма ў прыродзе, то трэба прыдумаць».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны