Навіны Беларусь і Свет

ЭЗ ня будзе ўносіць у «чорны сьпіс» беларускага прэмьер-міністра

ЭЗ ня будзе ўносіць у «чорны сьпіс» беларускага прэмьер-міністра

2271 прагляд Брусэль
Факты, перадрукаваныя з інтэрнэт-выданьня EU Observer у Брусэлі, не адпавядаюць рэчаіснасьці.

З такім удакладненьнем выступілі прадстаўнікі брусэльскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь». Яны зьвярнуліся ў прадстаўніцтва Эўракамісіі з пытаньнем, ці сапраўды такая ініцыятыва была прапанаваная ўрадамі краін-сяброў.

У прэс-офісе эўракамісара Штэфана Фюле заявілі, што краіны ЭЗ не прапаноўвалі ўнесьці ў «чорны сьпіс» прозьвішчы Мясьніковіча і Сямашкі. Але вось, напрыклад, пытаньне з уладальнікам фірмы «Трайпл» спадаром Чыжом разглядалася, і шмат якія дзяржавы выказаліся за тое, каб пазбавіць яго права карыстацца шэнгенскай візай, перадае радыё «Свабода». Аднак у «Офісе за дэмакратычную Беларусь» выказалі меркаваньне, што дастатковай колькасьці галасоў гэтая ініцыятыва не набярэ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны