Навіны Беларусь і Свет

Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага

Стыпендыя імя Віталя Сіліцкага

2333 праглядаў Браціслава
Iнстытут еўрапейскіх даследаванняў і міжнародных зносінаў (IESIR, Славакія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS, Літва) пры падтрымцы Славацкай агенцыі па супрацоўніцтве ў міжнародным развіцці (Slovak Aid) заснавалі стыпендыяльную праграму для беларускіх студэнтаў, зацікаўленых у навучанні цягам 5-6 месяцаў ў Славакіі.

Першасная мэта стыпендыяльнай праграмы імя пайшоўшага сёлета з жыцця дырэктара BISS Віталя Сіліцкага — удасканаліць навыкі, веды і кваліфікацыю беларускіх студэнтаў у сферах еўрапейскай інтэграцыі, інстытуцыйнага будаўніцтва і належнага дзяржкіравання.

Гэта мэта мае быць рэалізаванай праз удзел у лекцыях, семінарах, круглых сталах і дыскусіях, сфакусаваных на еўрапейскіх пытаннях, якія будуць праводзіцца як славацкімі экспертамі, так і запрошанымі гасцямі. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць як непасрэдна ва ўніверсітэце імя Коменскага, так і ў іншых акадэмічных інстытуцыях і даследчых цэнтрах Браціславы.

Скарыстацца праграмай могуць выпускнікі ўніверсітэтаў альбо кандыдаты навук з Беларусі. У выключных выпадках могуць разглядацца заяўкі ад паспяховых студэнтаў-бакалаўраў. Перавага будзе аддавацца тым аплікантам, хто на момант заяўкі пражываў у Беларусі, але магчымыя выключэнні.

Прапануецца ўніверсітэцкі курс на другі семестр (5 месяцаў) для 5-6 беларускіх студэнтаў ў 2011/2012 акадэмічным годзе. Студэнты, якія маюць праблемы ў сваіх навучальных установах па палітычных матывах, асабліва вітаюцца да ўдзелу.

Прадстаўляецца штомесячную стыпендыя ў 600 еўра, якая пакрывае выдаткі на пераезд, пражываньне, бытавыя выдаткі (ежа, канцтавары і г.д.) і каардынацыю. Дадаткова да стыпендыі прадстаўляецца таксама падтрымка ў суме 5000 еўра на ўсіх удзельнікаў, прадугледжаная для набыцця літаратуры і іншых выдаткаў, звязаных з даследчыцкай дзейнасцю.

Заяўнікі павінны прадставіць:

• Запоўненую заяву
• Матывацыйны ліст
• Разгорнутую біяграфію
• 2 рэкамендацыйныя лісты ад лектараў, прафесараў і/альбо прадстаўнікоў НДА.

Усе дакументы, апроч рэкамендацыяў, маюць быць прадстаўленыя на англійскай мове.

Паколькі большасць курсаў будзе выкладацца па-англійску, чакаецца, што апліканты маюць добры ўзровень ангельскай мовы, пажадана засведчаны адпаведным сертыфікатам (з моўнай школы, TOEFL, іспыт Cambridge і г.д.).

Заяўкі маюць быць адпраўленыя праз электронную адрэсу visits@belinstitute.eu да 5 снежня 2011 года. Паспяховыя кандыдаты будуць праінфармаваныя ў хуткім часе. Працэс адбору будзе адбывацца праз інтэрв’ю ў славацкай амбасадзе альбо праз відэа-званок.

Падрабязнасці — тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны