Навіны Навіны Беларусі

Развітальны матч Штанге са зборнай Беларусі

Развітальны матч Штанге са зборнай Беларусі

2222 праглядаў
У Дубаі, што ў ААЭ, 15 лістапада адбыўся таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Лівіі.

Лівійцы забілі на 32-й хвіліне матча, а на 77-й Сяргей Карніленка устанавіў выніковы лік — 1:1. Дарэчы, матч быў адзначаны трыма выдаленнямі — з іх двума ў складзе беларускай каманды (на 70-й і 92-й хвілінах).

Беларускіх заўзятараў, вядома, нічыя з Лівіяй прыгнечвае. Затое многіх з іх радуе той факт, што гэта быў апошні матч зборнай пад кіраўніцтвам нямецкага трэнера Бернда Штанге. Яго кантракт скончыўся — і Беларуская федэрацыя футбола ўсё-ткі вырашыла яго не працягваць.

Што мы ўспомнім аб гульні зборнай пры гэтым настаўніку? Паразу ад Люксембурга і перамогу над Францыяй (магчыма, пік трэнерскай кар’еры Штанге). Але ў цэлым, каманда выступала невыразна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны