Навіны Навіны Беларусі

Без шуму, але з пылам

Без шуму, але з пылам

3587 Праглядаў Белаазёрск Бяроза
Бярозаўскі райвыканкам адказаў на зварот кіраўніка аддзялення Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Зміцера Траццяка з нагоды таго,ці праводзіліся грамадскія слуханні аб арганізацыі ў Белаазёрску вытворчасці свінцу.

Як ужо пісаў Pyx.by, яно павінна стаць адным з этапаў стварэння поўнага цыклу вырабніцтва ў Беларусі акумулятараў. Іх збіраюць у Пінску, але з вялікім імпартным складнікам.

У жніўні было абвешчана аб правядзенні грамадскіх слуханняў з нагоды магчымасці з’яўлення такога прадпрыемства. Але было незразумела — альбо яны не праведзены, альбо праведзены таемна. Таму Траццяк паслаў запыт у Бярозаўскі райвыканкам з патрабаваннем адказаць, дзе, калі і хто праводзіў гэтыя слуханні, калі наогул праводзіў.

Бярозаўскі райвыканкам паведаміў, што «у сувязі з тым, што грамадскасць не звярнулася з заявай аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе аб’екта „Завод па вытворчасці свінцу і сплаваў“ у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы да 20 жніўня 2011 года, г.зн. на працягу 10 рабочых дзён з дня апублікавання паведамлення аб грамадскіх абмеркаваннях, сход па абмеркаванні справаздачы аб АУНА не праводзіўся».

«Гэтым адказам выканаўчая ўлада паказвае сваё стаўленне да жыхароў горада. Калі трэба правесці які-небудзь „суботнік“, то людзей зганяюць ледзь не па прымусе, а што тычыцца абароны правоў грамадзян, то гэта, як аказваецца, справа саміх грамадзян», — кажа Зміцер Траццяк.

Актывісты Руху «За Свабоду» ў Белаазёрску будуць дамагацца ад уладаў правядзення грамадскіх слуханняў па пытанні адкрыцця такога завода.

Дарэчы, у Бярозаўскім раёне гэта будзе ўжо другое прадпрыемства са шкоднай вытворчасцю. Раней было пабудавана прадпрыемства «Франдэса» па выпуску пестыцыдаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны