Навіны Навіны Беларусі

Мілінкевіч: Улада цягне Беларусь назад

Мілінкевіч: Улада цягне Беларусь назад

2854 праглядаў
Каментуючы крытыку Аляксандрам Лукашэнкам празмернай рынкавасці дзеянняў ураду, лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што перспектывы адстаўкі ўраду заўсёды ёсць, бо некага ж трэба лічыць вінаватым. Толькі не Лукашэнку.

«І гэта ўсё вельмі сумна, бо нам якраз патрэбныя вельмі хуткія рэформы, безумоўна, балючыя. І без гэтых рэформаў будзе дэградацыя і грамадства, і гаспадаркі. Таму неадэкватныя дзеянні звязаныя таксама з няпоўнай інфармацыяй, якую мае кіраўніцтва Беларусі. На жаль, і статыстыка часта падпарадкоўваецца мэтазгоднасці. Беларусь застанецца эканамічным ізгоем у цэнтры Еўропы. Усе краіны, лепшыя, горшыя, рэформы зрабілі, рухаюцца наперад. А мы будзем спрабаваць ісці назад», — сказаў Мілінкевіч у інтэрв’ю радыё «Свабода».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны