Навіны Навіны Беларусі

«Белнафтахім» прызнаў, што абмежаванне на вываз аўтамабільнага паліва не дало выніку

«Белнафтахім» прызнаў, што абмежаванне на вываз аўтамабільнага паліва не дало выніку

2714 Праглядаў Мінск
У канцэрне «Белнафтахім» канстатуюць, што захады ўраду Беларусі прадухіліць масавы вываз з краіны аўтамабільнага паліва, не далі чаканага эфекту.

«У трэцяй дэкадзе кастрычніка продаж паліва на АЗС у прымежных раёнах параўнальна з аналягічным пэрыядам летась вырас ў 3-6 разоў», — паведамілі «Інтэрфаксу» у «Белнафтахіме».

У чэрвені 2011-га Беларусі ўвяла абмежаваньні на вываз з краіны аўтамабільнага паліва.

Пастанова ўраду N753 прадугледжвала, што фізычная асоба мае права вывозіць аўтамабільнае паліва за межы Мытнага саюза не часьцей за 1 раз у 5 сутак. Такім чынам, абмежаваньне дзейнічала пры вывазе паліва ў краіны Балтыі і Польшчу, а таксама ва Ўкраіну, але не тычылася Расеі.

Пасьля апошняга падвышэньня цэнаў цана на дызэльнае паліва ў Беларусі на 38% ніжэй, чым у Маскоўскай вобласьці Расеі, на 85% ніжэй, чым ва Ўкраіне, і ў 2,6 разы ніжэй, чым у Літве, Латвіі і Польшчы.

Як нагадвае Радыё Свабода, Рух «За Свабоду» ў межах сваёй «Народнай праграмы» зьвяртаўся ў Канстытуцыйны суд Беларусі і ў АБСЭ з нагоды пастановы ўраду Беларусі.

«Гэтая пастанова Саўміну вызначала, што можна выяжджаць на сваім аўто толькі раз на 5 дзён. Гэтым абмяжоўвалася права на свабоду перасоўваньня. Гэта не праблема барацьбы з бэнзавозамі, гэта сьведчаньне таго, што ў людзей адбіраюць адно з асноўных правоў. Гэтая пастанова таксама парушае нормы Мытнага зьвязу», — заявіў юрыст Руху «За Свабоду» Андрэй Сушко.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны