Навіны Навіны Беларусі

БТ вінаваціць юрыста Руху «За Свабоду» і рэкламшчыцу ў ціску на журналістаў

БТ вінаваціць юрыста Руху «За Свабоду» і рэкламшчыцу ў ціску на журналістаў

2494 праглядаў
Юрысту Руху «За Свабоду» Андрэю Сушко і рэкламісту Юліі Ляшкевіч прыйшоў адказ з Першага канала на зварот, датычны фільма «Сацыяльныя цені».

У адказе кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька перш за ўсё падзякаваў спадару Сушко за ўважлівыя адносіны да каналу а таксама за прынцыповую грамадзянскую пазіцыю. Аднак пры гэтым дзве іншыя старонкі ліста змяшчаюць абвінавачанні ў неадпаведнасці звароту заканадаўству Беларусі, а таксама ў грубым умяшальніцтве ў рэдакцыйную палітыку Белтэлерадыёкампаніі, у спробе ціску на незалежных журналістаў ды спробе абмежавання свабоды слова ў краіне.

Еўрарадыё: Як вы ўвогуле адрэагавалі на гэты адказ?

Андрэй Сушко: Для мяне там была толькі адна важная цытата. Як я разумею, большую частку тэксту там пісаў юрыст Белтэлерадыёкампаніі. На іх месцы я б іншага юрыста знайшоў, бо тэкст — не вельмі. А апошняе, напэўна дапісаў сам Давыдзька, старшыня БТ. Ён указаў, што згодны аказваць мне ўсялякую маральную падтрымку супраць сілаў, што хочуць дэстабілізацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Улічваючы тыя антырэвалюцыйныя папраўкі, якія праваахоўнікі, грамадскія дзеячы, палітычныя партыі зараз спрабуюць не дапусціць, спадар Давыдзька праявіў лаяльнасць да сілаў, што хочуць дэмакратычнай будучыні для Беларусі.

Еўрарадыё: А што будзе далей? Вы будзеце намагацца атрымаць далейшыя тлумачэнні наконт гэтага фільму?

Андрэй Сушко: У мяне ёсць яшчэ пятнаццаць дзён, каб напісаць іск у суд і ў Міністэрства інфармацыі. Як толькі я атрымаў гэты службовы ліст, я адразу напісаў на фэйсбуку, што мы ідзем у суд з рэкламшчыцай Юляй Ляшкевіч.

Еўрарадыё: Нагадайце яшчэ раз, калі ласка, у чым вашая прэтэнзія да фільма «Сацыяльныя цені»?

Андрэй Сушко: Мае прэтэнзіі як праваахоўніка і Юлі Ляшкевіч як вядомай рэкламшчыцы, у тым, што нельга паказваць трупы, мацярок, дзяцей, моргі, натуралістычныя сцэны гвалту ўвечары на нацыянальным канале, які фінансуецца за кошт падаткаў, у той час, як людзям не хапае грошай на ежу. Што датычыцца палітычнага аспекта — я нічога не кажу, пакуль што гэта не мая вайна.

— - - - - - -

Фільм «Сацыяльныя цені» прысвечаны інтэрнет-рэвалюцыям:

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны